КІЕЎ. Пасольства Чэхіі ў Кіеве афіцыйна паведаміла пра гатовасьць выдаць візу на ўезд прэзыдэнту Ўкраіны Леаніду Кучму, каб той мог узяць удзел у НАТАўскай сустрэчы на вышэйшым узроўні, хаця Ўкраіна пакуль не зьвярталася да Чэхіі ў гэтым пытаньні. Заўтра ў Кіеве пройдзе адмысловая нарада Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, дзе будзе прынятая канчатковая пастанова пра ўдзел Украіны ў праскай сустрэчы ў вярхох.