Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Міністар абароны Баўгарыі гатовы да адстаўкі


САФІЯ. Міністар абароны Баўгарыі Нікалаі Свінараў заявіў, што гатовы пакінуць сваю пасаду з-за скандалу вакол незаконнага экспарту ваеннага абсталяваньня. Пытаньне адстаўкі міністар паабяцаў вырашыць пасьля НАТАўскай сустрэчы ў вярхох, якая пройдзе ў Празе. У часе сустрэчы Баўгарыя спадзяецца атрымаць запросіны ў Паўночна-Атлянтычную супольнасьць. У мінулы аўторак баўгарскі ўрад паведаміў, што фірма Тэрэм пастаўляла запасныя часткі для ваенных транспартных сродкаў у Сірыю, а паводле мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, запчасткі фактычна траплялі ў Ірак. Міністар замежных справаў Баўгарыі сказаў, што скандал зьнізіў шанцы краіны на парыняцьцё ў НАТА.
XS
SM
MD
LG