АТЭНЫ. Грэцыя і Македонія спрабуюць урэгуляваць працяглыя спрэчкі вакол назову былой югаслаўскай рэспублікі. Атэны лічаць, што Македонія - гэта гістарычны назоў паўночнай правінцыі Грэцыі, і што, ў сувязі з гэтым, Македонія тэарэтычна можа мець прэтэнзіі на грэцкую тэрыторыю. Міністры замежных справаў - Папандрэў і Сэцэрынска - выказаліся за больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі.