ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што пытаньне наконт рэзалюцыі ААН аб раззбраеньні Іраку мае быць вырашанае Садамам Хусэйнам, а не паслухмяным яму парлямэнтам. Буш заявіў, што калі Садам не падпарадкуецца рэзалюцыі, Злучаныя Штаты ўзначаляць кааліцыю, якая даможацца раззбраеньня Іраку сілай.