ВАРШАВА. Міністэрства Замежных Справаў Польшчы даслала сёньня афіцыйную ноту Маскве, дзе заяўлена, што “няма ніякіх сьведчаньняў таго, што дзейнасьць чачэнскіх інфармацыйных цэнтраў у Польшчы пярэчыць польскаму заканадаўству”. Такім чынам, расейскія патрабаваньне спыніць дзейнасьць цэнтраў ня можа быць задаволенае. Разам з тым нота прапануе Расеі, “калі тая валодае інфармацыяй, што дзейнасьць цэнтраў мае спрыяльны тэрарызму характар”, дык польскі бок быў бы зацікаўлены ў тым, каб гэтая інфармацыя была перададзеная яму ў адпаведным дакумэнтальным выглядзе.