КАБУЛ. Сёньня адбыліся сутычкі з паліцыяй афганскіх студэнтаў, якія бралі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць кепськіх умоваў жыцьця. Дэманстранты прайшлі каля будынку ўраду ў цэнтры Кабула.Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода намесьнік міністра ўнутраных справаў Афганістану, удзел у акцыях бралі каля тысячы чалавек. Адзін са студэнтаў быў у сутыкненьнях з паліцыяй забіты, яшчэ пяць – параненыя.