ПРАГА: Сёньня, усяго пасьля 4-х дзён выпрабаваньняў, была паўторна адключаная атамная электрастанцыя ў Тэмэліне. Прадстаўнік АЭС Мілан Нэбэсар паведаміў, што рэактар, які быў запушчаны ў сераду пасьля двухмесячнага перапынку, быў адключаны з прычыны праблемаў з турбінай. Падобныя непаладкі здарыліся цягам паўгоду некалькі разоў. Запушчаны ў траўні рэактар мае быць эксплуатаваны ў поўным аб’ёме ў 2004 годзе.