Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  Вашынгтон сумняецца, ці Ірак выканае новую рэзалюцыю ААН


ЦН 62, 52: Вашынгтон: Дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Багдаду не будзе дазволена блякаваць працу міжнародных інспэктараў да лютага наступнага году, калі яны плянуюць закончыць сваю інспэкцыю і прадставіць вынікі Радзе Бясьпекі ААН. Дараднік ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ЗША Кандаліза Райс выказала сумнеў наконт таго, ці Ірак поўнасьцю выканае новую рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН. Выступаючы па тэлебачаньні яна адзначыла, што ня будзе ніякай палёгкі ў пытаньні разбраеньня Іраку і супрацоўніцтва Багдаду з міжнароднымі інспэктарамі.
XS
SM
MD
LG