Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:13 ]  Пытаньне супрацьракетнай абароны здамінуе плянаваныя перамовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША


МАСКВА: Пытаньне супрацьракетнай абароны мае быць асноўным пунктам перамоваў ў часе сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША. Аб гэтым пасьля сустрэчы з прадстаўніком Дзярж-дэпартаменту ЗША ў справе кантролю за ўзбраеньнямі і міжнароднай бясьпекі-Джонам Болтанам, паведаміў намесьнік міністра замежных справаў Расеі-Георгі Мамедаў. Бакі адзначылі прагрэс на перамовах амэрыканска-расейскай рабочай групы, якая раней сустрэлася ў Жэнэве. Уладзімір Пуцін плянуе сустрэцца з Джорджам Бушам у апошнія дні лістапада, аднак канкрэтная дата і месца сустрэчы яшчэ не прызначаныя. Прэзыдэнт ЗША мае намер прыбыць на саміт НАТО ў Празе.
XS
SM
MD
LG