Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:57 ]  ЗША, ЯК І ЭЎРАЗЬВЯЗ, “ГАТОВЫЯ ЗРАБІЦЬ НЕЎЗАБАВЕ КАНРЭТНЫЯ ЗАХАДЫ” СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ З ПРЫЧЫНЫ КАНФЛІКТУ ВАКОЛ МІСІІ АБСЭ Ў МЕНСКУ


ВЕНА Намесьнiк кiраўнiка мiсii ЗША ў АБСЭ Даглас Дэвiдсан на паседжаньнi Сталай Рады АБСЭ ў Вене зазнaчыў, што справаздача генэральнага сакратара АБСЭ Яна Кубiша, якi нядаўна наведаў Менск, не адлюстроўвае нiякага канкрэтнага прагрэсу ў напрамку да супрацоўнiцтва з АБСЭ, у прыватнасьцi ў сувязi з прысутнасьцю АБСЭ ў Менску. “Усе мы чулi пазытыўныя гукi з боку Беларусi раней, нават падчас выдварэньня ею супрацоўнiкаў мiсii АБСЭ ды парушэньня забавязаньняў у рамках АБСЭ", -- заявiў Даглас Дэвiдсан i дадаў: -- "Няма патрэбы слухаць новыя выказваньнi добрай волi. Тое, што трэба нам сёньня бачыць, -- гэта разьвязаньне гэтага крызысу”. Амэрыканскi прадстаўнiк у АБСЭ зазначыў, што напады на апазыцыйныя фiгуры ў Беларусi працягваюць узрастаць. Даглас Дэвiдсан нагадаў пра затрыманьне 5 лiстапада на выхадзе з амэрыканскай амбасады ў Менску Анатоля Лябедзькi, якога КГБ папярэдзiў пра мажлiвасьць высунуць супраць яго абвiнавачаньнi ў дзяржаўнай здрадзе, калi ён працягне сустракацца з афiцыйнымi прадстаўнiкамi замежных уладаў. “Бессаромныя спробы Лукашэнкавага рэжыму запалохаць палiтычную апазыцыю, каб яна не сустракалася з мiжнароднай супольнасьцю, толькi спраўджваюць сьвежыя сьведчаньнi ягонай непавагi да той свабоды кантактаў i руху, якая звычайна дазваляецца палiтычным прадстаўнiкам у дэмакратычным грамадзтве”, -- заявiў спадар Дэвiдсан. Паводле ягоных словаў, ЗША перакананыя, што разьвязаньне крызысу вакол мiсii АБСЭ ў Беларусi можа быць дасягнута, i вельмi хутка. Аднак, зазначыў Даглас Дэвiдсан, “з прычыны адсутнасьцi канкрэтнага прагрэсу мы, як i Эўрапейскi Зьвяз, гатовыя зрабiць неўзабаве канкрэтныя захады, якiя адлюстроўваюць сур’ёзнасьць нашай заклапочанасьцi гэтай праблемай ды стратамi, што яна прыносiць цэласнасьцi гэтай арганiзацыi”.
XS
SM
MD
LG