(Пекін) Прэзыдэнт КНР Цзян Цзэмінь заявіў, што Кампартыя Кітаю павінна папоўніць свае шэрагі за кошт, як ён сказаў “новых сілаў” – у тым ліку прадпрымальнікаў і адмыслоўцаў, якія раней лічыліся варожым клясам. Паводле лідэра КПК, рабочыя і сяляне застануцца касьцяком партыі, аднак яна павінна яднацца зь людзьмі ўсіх сацыяльных сфэраў. Аб гэтым 76-гадовы Цзян Цзэмінь заявіў сёньня падчас адкрыцьця 16-га зьезду КПК