Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  Імя новага прэм'ер-міністра Турэччыны будзе названае ў наступным тыдні


АНКАРА. Лідар турэцкай іслямісцкай Партыі разьвіцья, якая перамагла ва ўсеагульных выбарах у нядзелю, сказаў, што ў наступным тыдні будзе названая кандыдатура новага прэм’ер-міністра. Сёньня ж Расэл Тэйіп Эрдаган сустрэўся з прэзыдэнтам Турэччыны Ахмэдам Нэсэпам Сэзарам, які й прызначае прэм’ера. Сам Эрдаган ня можа займаць пасаду кіраўніка ўраду за ранейшае абвінавачаньне ў іслямскім паўстаньні. Сёньня ж Эрдаган сустрэўся з Дэнізам Байкалам – лідарам цэнтрысцкай Рэспубліканскай народнай партыі, якая заняла другое месца на выбарах. Эрдаган і Байкал дамовіліся супрацоўнічаць у справе прыняцьця Турэччыны ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG