АЛМА-АТЫ. Пракуратура Казахстану абвінаваціла апазыцыйнага журналіста Сяргея Дуванава ў згвалтаваньні дзяўчынкі. Журналіст і ягоныя прыхільнікі лічаць, што справа сфабрыкаваная. Ад моманту арышту 28 кастрычніка Дуванаў трымае галадоўку. Журналіст быў затрыманы напярэдадні паезкі ў ЗША, дзе ён мусіў выступаць з дакладам пра сытуацыю з правамі чалавека ў Казахстане.