БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз прызнаў Расею краінай з рынкавай эканомікай. Пра гэта сказана ў абнародванай сёньня заяве Эўракамісіі. На думку аглядальнікаў, пастанова кіраўніцтва Эўрапэйскага Зьвязу можа дапамагчы Расеі стаць сябрам Усясьветнай Гандлёвай Арганізацыі.