Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  20 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ў Люксэмбургу


ЛЮКСЭМБУРГ. Улады Люксэмбургу паведамляюць, што колькасьць ахвяраў катастрофы пасажырскага самалёта авіякампаніі Люксэр дасягнула 20. Турбавінтавы самалёт «Фоккер-50» разьбіўся падчас прызямленьня ў густым тумане недалёка ад Люксэмбурскага лётнішча. На борце самалёта было 19 пасажыраў і тры чалавекі экіпажу. Самалёт ляцеў рэйсам з Бэрліну. Двое ацалелых – пасажыр і адзін зь пілётаў – знаходзяцца ў шпіталі ў крытычным стане.
XS
SM
MD
LG