Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  Назарбаеў не зьбіраецца паскараць дэмакратычныя рэформы


АЛМАТЫ. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў абвергнуў абвінавачаньні ў недэмакратычным курсе ягонага ўраду і заявіў, што ягоная краіна будзе праводзіць рэформы з тымі тэмпамі, якія лічыць патрэбнымі. Выступаючы на штогадовай сустрэчы з замежнымі дыпляматамі, Назарбаеў заявіў, што (цытую) “кіраўніцтва Казахстану катэгарычна адхіляе рэкамэндацыі і парады, скіраваныя на ненатуральнае паскарэньне дэмакратычных працэсаў” (канец цытаты). Нядаўна Злучаныя Штаты абвінавацілі ўлады Казахстану ва ўжыцьці «недэмакратычных захадаў».
XS
SM
MD
LG