МАСКВА. Расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» апублікавала сёньня сьпіс 640 тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Паводле «Мэмарыялу», у сьпіс улучаныя забітыя, высланыя ў лягеры або дэпартаваныя падчас панаваньня Сталіна. Імёны і кароткія біяграфіі ахвяраў рэпрэсіяў выдадзеныя на кампакт-дыску разам з картамі і інфармацыяй пра сыстэму савецкіх лягероў. Выданьне сьпісу ахвяраў прымеркаванае да гадавіны бальшавіцкага перавароту.