Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  У новым праекце рэзалюцыі ААН улічаныя пажаданьні Расеі


МАСКВА. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фядотаў паведаміў, што ў новым праекце амэрыканскай рэзалюцыі ў справе Іраку ўлічаныя некаторыя патрабаваньні Расеі. Фядотаў заявіў, што Расея надалей выступае супраць любых рашэньняў ААН, якія б дазвалялі ўжыць супраць Багдаду ваенную сілу, калі іншыя краіны вырашаць, што Ірак чыніць перашкоды інспэктарам Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Чакаецца, што сёньня Злучаныя Штаты пададуць свой праект рэзалюцыі на разгляд Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG