РАСТОЎ. Як паведамляюць расейскія ўлады, каля 300 дзяцей былі шпіталізаваныя сёньня ў Краснадарскім краі з дыягназам дызэнтэрыі. Кіраўнік мясцовага аддзелу Міністэрства Надзвычайных Сытуацыяў паведаміў, што выбух хваробы мог быць выкліканы нізкаякаснымі малочнымі прадуктамі. У горадзе Крапоткін, дзе зарэгістраваная найбольшая колькасьць захворваньняў, зачынены малочны завод.