ВАШЫНГТОН. У Злучаных Штатах адбываюцца выбары, вынікі якіх вызначаць расклад сілаў у Кангрэсе на бліжэйшыя гады. Ідзе барацьба за ўсе 435 месцаў у Палаце Прадстаўнікоў і 34 месцы ў 100-асабовым Сэнаце, а таксама за пасады губэрнатараў у 36 штатах з 50-ці. Паводле камэнтатараў, галоўная барацьба разгорнецца ў Сэнаце, дзе рэспубліканцы і дэмакраты маюць па 49 месцаў. Апрача таго рэспубліканцы будуць спрабаваць захаваць перавагу на 6 месцаў у Палаце Прадстаўнікоў.