Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:14 ]  Сутычкі паміж пуштунамі і таджыкамі Афганістану


КАБУЛ. Сёньня на захадзе Афганістану у часе сутычак паміж варагуючымі групоўкамі ў правінцыі Фарах былі забітыя пяцёра і параненыя дзевяць чалавек. Пуштунскі вайсковы камандзір Аманула Хан заявіў, што ягоныя аддзелы былі атакаваныя сіламі губэрнатара Гэрату, таджыка Ісмаіл Хана. У пятніцу намесьнік міністра абароны ЗША Доў Закайм папярэдзіў прадстаўнікоў варагуючых афганскіх груповак у месьце Мазары-Шарыф, што яны ня могуць разьлічваць на міжнародную дапамогу ў аднаўленьні краіны, калі будуць ваяваць паміж сабой.
XS
SM
MD
LG