МАСКВА. Сёньня блізу 50 дэманстрантаў пікетавалі пасольства Даніі ў Маскве і патрабавалі выдачы арыштаванага дацкімі ўладамі прадстаўніка чачэнскіх паўстанцаў – Ахмэда Закаева. Масква абвінавачвае арыштаванага ў тэрарыстычнай дзейнасьці ў 1996-99 гадох і дапамозе тэрарыстам, што захапілі закладнікаў у тэатры ў Маскве. Міністар юстыцыі Даніі Лен Еспэрсан заявіла, што пададзеных Расеяй доказаў віны Закаева недастаткова на тое, каб выдача адпавядала нормам міжнароднага права. Арганізатары пратэсту ў Маскве таксама патрабавалі, каб Расея перадала Даніі патрэбныя для выдачы Закаева дакумэнты.