Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:51 ]  Нэтаньягу можа адмовіцца ад пасады міністра


ЕРУСАЛІМ. Як паведамляе ізраільскае радыё, былы прэм’ер-міністар краіны Бэньямін Нэтаньягу хутчэй за ўсё адрыне прапанову Арыэля Шарона ўзначаліць міністэрства замежных справаў. У часе апошняй сустрэчы з Шаронам Нэтаньягу выказаўся за датэрміновыя выбары. Афіцыйны адказ на запрашэньне стаць сябрам ураду Нэтаньягу мусіць даць заўтра. Прадстаўнікі ізраільскай Партыі працы – улучна зь міністрам замежных справаў Шымонам Пэрасам – выйшлі з ураду, бо былі ня згодныя з Шаронам у пытаньні дзяржаўнага бюджэту на 2003 год.
XS
SM
MD
LG