Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Сэвул заклікаў Пхэньян адмовіцца ад ядзернай праграмы


СЭВУЛ. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Кім Тэ Чжун ізноў заклікаў Паўночную Карэю спыніць распрацоўку ядзерных узбраеньняў. У часе сёньняшняга выступу на паседжаньні ўраду кіраўнік паўдзённакарэйскай дзяржавы падкрэсьліў, што Сэвул каардынуе сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні са Злучанымі Штатамі і Японіяй дзеля таго, каб дамагчыся мірнага разьвязаньня праблемы. Учора Злучаныя Штаты заявілі пра спыненьне якіх бы там ні было перамоваў з Паўночнай Карэяй, пакуль тая не адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG