Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  "Сяброўскія краіны" не дапусьцяць вайны ў Іраку


БАГДАД. Пяць сталых сяброў Рады Бясьпекі ААН сур’ёзна зблізілі свае пазыцыі ў справе кантролю ірацкіх узбраеньняў, але, паводле расейскага міністра замежных справаў Ігара Іванова, Расея ўсё яшчэ выступае супраць ваеннага разьвязаньня ірацкай праблемы. Францыя, Кітай і Расея ня згодныя з прапрановай Злучаных Штатаў атакаваць Ірак, калі той не пазбудзецца зброі масавага зьнішчэньня. Сёньня віцэ-прэм’ер Іраку Таха Ясін Рамадан выказаў упэўненасьць, што, як ён сказаў, “сяброўскія краіны” не дазволяць ЗША і Вялікай Брытаніі атрымаць ухвалу ААН на антыірацкую вайну. Рамадан сказаў таксама, што мэта Вашынгтону “пашкодзіць ірацкаму адзінству і сувэрэнітэту”, а таксама ўзяць у свае рукі кантроль “нафты ў рэгіёне”.
XS
SM
MD
LG