Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  Турэцка-расейскае супрацоўніцтва ў справе тэракту ў Маскве


АНКАРА. Турэцкія ўлады цьвердзяць, што чачэнцы, якія жывуць у Турэччыне, не былі зьвязаныя з узброенай групай, якая ў мінулым тыдні ў Маскве захапіла некалькі сотняў закладнікаў. Пра гэта сёньня ў расейскай сталіцы заявіў турэцкі прэм’ер-міністар Бюлент Ачавіт. Ён таксама адзначыў, што турэцкія спэцслужбы актыўна супрацоўнічаюць з расейскімі калегамі. Расея патрабуе зачыніць чачэнскія грамадзкія і дабрачынныя арганізацыі ў Турэччыне і вінаваціць іх у падтрымцы чачэнскіх незалежнікаў.
XS
SM
MD
LG