Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Прызначаны новы міністар абароны Ізраілю


ДУБАІ. Палестынскі лідар Ясір Арафат назваў кепскім знакам для мірнага працэсу на Блізкім усходзе прызначэньне на пасду міністра абароны Ізраілю Саўла Мафаза. Мафаз вядомы сваёй падтрымкай ідэі выгнаньня Арафата і жорсткай тактыкай супраць палестынцаў. Саўл Мафаз замяніў на пасадзе міністра Бэньяміна Бэн-Эліязэра. Учора Бэн-Эліязэр і ягоная левая партыя “Авода”, якая мела шэсьць міністэрскіх партфэляў выйшлі са складу ізраільскага ўраду на знак пратэсту супраць ільготнага фінансаваньня гэбрайскіх пасяленьняў на палестынскіх тэрыторыях. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон спрабуе сфармаваць новую ўрадавую кааліцыю, каб пазьбегнуць датэрміновых парляманцкіх выбараў. Партыя Шарона “Лікуд” вядзе кансультацыі з ультранацыяналістычнымі і рэлігійнымі партыямі.
XS
SM
MD
LG