Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:29 ]  У Даніі арыштаваны прадстаўнік Аслана Масхадава Ахмэд Закаеў


Капэнгагэн. Сёньня дацкая паліцыя арыштавала Ахмэда Закаева – прадстаўніка чачэнскага лідэра Аслана Масхадава. Закаеў быў адным з арганізатараў чачэнскага кангрэсу ў дацкай сталіцы, які скончыўся ўчора. Ён быў арыштаваны паводле запыту расейскага міністэрства замежных справаў. Масква абвінавачвае яго ў датычнасьці да захопу закладнікаў на Дуброўцы. Паведамляецца, што Закаеў будзе ўтрымлівацца ў сьледчым ізалятары 12 дзён дзеля разгляду высунутых супраць яго абвінавачваньняў.
XS
SM
MD
LG