Малайзія. Сёньня тут беспасьпяхова завершыліся двухдзённыя перамовы паміж Японіяй і Паўночнай Карэяй. Бакі ня здолелі дасягнуць прагрэсу ў пытаньні аднаўленьня дыпляматычных адносінаў. Пхэн’ян адхіліў патрабаваньне Токіа спыніць распрацоўку ядзернай зброі. КНДР таксама адмовілася вярнуць пяцёх японскіх грамадзянаў, выкрадзеных паўночнакарэйскімі спэцслужбамі 20 гадоў таму. Прадстаўнікі Паўночнай Карэі запатрабавалі ад Японіі кампэнсацыю за акупацыю карэйскай паўвыспы ў 30-40 гадох мінулага стагодзьдзя.