Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  У Афганістане абстралялі і падпалілі школы для дзяўчынак


КАБУЛ. Чатыры школы для дзяўчынак ў Афганістане сталіся на выходныя ахвярамі абстрэлаў і падпалаў. На шчасьце, ніхто не пацярпеў. Як паведамляе дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, дзьве школы ў правінцыі Вардак былі абстраляныя ракетамі, а яшчэ дзьве падпаленыя. Афганскія ўлады падзраюць, што гэта справа рук прыхільнікаў руху Талібан. Падчас улады Талібану, адукацыя для дзяўчынак была забароненая.
XS
SM
MD
LG