ВАШЫНГТОН
Прадстаўнiкi мiнiстэрства абароны ЗША кажуць, што таямнiчым газам, якi расейскiя спэцслужбы закачалi ў тэатар для заканчэньня крызысу з закладнiкамi, быў апiят – хiмiчнае рэчыва, якое адносiцца да марфiнаў.
Агенцтва Асашыэйтыд Прэс цытуе неназваных прадстаўнiкоў Пэнтагону, якiя заявiлi, што амбасада ЗША ў Маскве вызначыла, што скарыстаны расейцамi газ меў тып, вытворны ад опiюму.
Прадстаўнiкi Пэнтагону заявiлi, што падобныя рэчывы ня толькi здымаюць боль i прытупляюць адчуваньне, але таксама могуць выклiкаць кому й сьмерць, спыняючы подых i цыркуляцыю крывi.