Аўстралія. Улады гэтай кроаны зьвярнуліся да сваіх грамадзянаў з просьбай устрымацца ад паездак у Расею ў сувязі з тэрактам, які адбыўся на мінулым тыдні. Міністэрства замежных справаў Аўстраліі паведаміла, што ўрад Расеі папярэдзіў пра магчымасьць новых тэрарыстычных актаў. Аўстралійцам таксама раюць адкласьці паездкі на Паўночны Каўказ.