Ярусалім. Сэсыя палестынскага парляманту адкладзеная, паколькі ізраільскія ўлады ўвялі абмежаваньні на перамяшчэньне палестынцаў паміж сэктарам Газа і Заходнім берагам Ярдану. Парлямант мае зацьвердзіць новы ўрад, прапанаваны лідарам Палестынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам. Сёньня ў горадзе Джанін ізраільскія вайскоўцы арыштавалі трыццаць палестынцаў, якіх падазраюць у тэрарызме.