Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:51 ]  Адбыліся пратэсты супраць магчымага нападу ЗША на Ірак


ВАШЫНГТОН. Тысячы дэманстрантаў сабралiся ў гарадах Эўропы і ў сталіцы Злучаных Штатаў, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з мажлiвым нападам ЗША на Ірак. У Вашынгтоне некалькі тысячаў чалавек прыйшлі на мітынг каля мэмарыялу вэтэранаў вайны ў Віетнаме. Дэманстранты ў Бэрлiне несьлi плякаты з асуджэньнем палiтыкi прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Яны называлi ягоную пазыцыю што да Іраку iмпэрыялiстычнай. Паводле падлiкаў палiцыi, у дэманстрацыi бралі ўздел каля чатырох з паловай тысячаў чалавек, але арганiзатары падаюць лiчбу 10 тысячаў. Мiтынгi з удзелам больш як тысячы чалавек прайшлi таксама ў Франкфурце, Капэнгагене й Стакгольме.
XS
SM
MD
LG