КАБА САН ЛУКАС (МЭКСЫКА)У Мэксыцы на гэтыя выходныя адбываецца рэгянальны саміт краінаў групы азіяцка-ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. На саміце павінныя абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з тэрарызмам, крызысу вакол Іраку і ядзерная праграма Паўночнай Карэі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў па прыбыцьці на саміт, што ён будзе працаваць зь лідэрамі Кітаю, Паўдзённай Карэі і Японіі, каб пераканаць Паўночную Карэю адмовіцца ад праграмы вырабу ядзернай зброі.