Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:15 ]  Эўразьвяз дамовіўся аб фінансаваньні пашырэньня


БРУСЭЛЬ. Лідэры Эўразьвязу сёньня дамовіліся аб фінансаваньні пашырэньня гэтай арганiзацыi. Гэта значыць, што дзесяць краінаў, сярод якіх суседзі Беларусі – Латвія Літва і Польшча – змогуць завершыць перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу ўжо сёлета і падпісаць пагадненьні аб далучэньні ў красавіку наступнага году. Дамова аб фінансаваньні пашырэньня сталася вынікам кампрамісу паміж Нямеччынай, якая найбольш плаціць у сельскагаспадарчы бюджэт Эўразьвязу, і Францыяй, якая найбольш выйграе ад субсыдыяў фэрмэрам. Лідэры Эўразьвязу таксама падтрымалі ідэю далучэньня Баўгарыi й Румынii ў 2007 годзе. Былі зробленыя намёкі, што дата пачатку перамоваў аб далучэньні з Турэччынай будзе названая на саміце Эўразьвязу ў сьнежні.
XS
SM
MD
LG