Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Абмеркаваньне пляну блізкаўсходняга разьвязаньня


ЕРУСАЛІМ. Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Уільям Бернс абмяркоўвае з ізраільскім кіраўніцтвам прапанаваны Злучанымі Штатамі плян блізкаўсходняга разьвязаньня. У працэсе абмеркаваньня ён сустрэнецца з ізраільскім міністрам замежных справаў Шымонам Пэрасам. Сёньня ж Пэрас сказаў, што прапанаваны шлях можа разглядацца толькі ў якасьці праекту і што Ізраіль мае намер ператварыць яго ў плян. Учора ізраільскі міністар абароны Біньямін Бэн-Эліязэр заклікаў да дыпляматычнага разьвязаньня канфлікту. Учора ж, ув адказ на самагубчы тэракт палестынцаў, у часе якога загінулі 16 чалавек, ізраільскае войска ўвайшло ў места Заходняга берагу Наблуз і Рафаг у Паласе Газа ды зьнішчыла будынкі, дзе паводле іхных зьвестак жылі тэрарысты.
XS
SM
MD
LG