Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:52 ]  Скандал з магчымым продажам югаслаўскай зброі Іраку


БЯЛГРАД. Афіцыйны Бялград заяўляе, што скандал зьвязаны з магчымым продажам зброі Іраку можа паходзіць ад прадстаўнікоў былога югаслаўскага рэжыму. Учора югаслаўскі ўрад вызваліў ад пасады памочніка міністра абароны і гэнэральнага дырэктара дзяржаўнай фірмы “Югаімпарт” Міністар унутраных справаў Зоран Жыўкавіч сказаў, што самыя падазрэньні, што фірма мае зьдзелкі з Іракам шкодзяць інтарэсам Югаславіі. Мяркуецца, што “Югаімпарт” дзейнічала ў якасьці пасярэдніка ў продажу зброі Іраку фірмай басьнійскіх сэрбаў “Арао”. Басьнійскае міністэрства абароны адкідае гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG