АНКАРА. Гэнэральная пракуратура Турэччыны запатрабавала забараніць адну зь вядучых палітычных арганізацыяў краіны – “Партыю справядлівасьці і разьвіцьця”. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі гэтая партыя лідуе напярэдадні прызначаных на лістапад усеагульных выбараў. Пракуратура лічыць, што лідар партыі Раджэп Эрдаган ня мае права займаць гэтую пасаду. У 1999 годзе Эрдаган быў асуджаны паводле абвінавачаньня ў распальваньні рэлігійнай нянавісьці. Суд забараніў яму ўдзел у выбарах і ачольваньне партыі.