Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:26 ]  Ізраільцы зьнішчылі два палестынскія дамы


(НАБЛЮС) Ізраiльскiя сiлы ўначы зьнiшчылi два палестынскiя дамы ў горадзе Наблюс пасьля ўчорашняга самазабойчага тэракту, у выніку якога прынамсi 14 чалавек загiнулі. Рэйд iзраiльцаў быў скiраваны на дамы двух палестынскiх падлеткаў, абвiнавачаных ў арганiзацыi тэрактаў у Тэль-Авiве сёлета ў лiпенi. Адказнасьць за выбухi ўзяла на сябе радыкальная палестынская групоўка “Ісьлямскi джыхад”, якая таксама ўзяла адказнасьць за ўчорашнi выбух на поўначы Ізраiлю. Прынамсi 45 чалавек былi параненыя падчас учорашняе атакi, калi тэрарыст на машыне з выбуховымi рэчывамi ўрэзаўся у аўтобус. Палестынскi лiдэр Ясiр Арафат асудзiў гэты акт, аднак прадстаўнiкi Ізраiлю заявiлi, што палестынская адмiнiстрацыя наўпрост цi ўскосна адказная за яго
XS
SM
MD
LG