Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:34 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш скарыстае дыпляматычныя мэтады, каб пераканаць Паўночную Карэю адмовіцца ад распрацоўкі ядзернай праграмы


Вашынгтон. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш заявіў, што скарыстае дыпляматычныя мэтады дзеля таго, каб пераканаць Паўночную Карэю адмовіцца ад распрацоўкі ядзернай праграмы. Буш мае намер правесьці кансультацыі з саюзьнікамі ЗША, а таксама з лідэрамі Кітая, Японіі і Паўднёвай Карэі. У адпаведнасьці з дамовай, падпісанай у 1994 годзе, Паўночная Карэя адмаўлялася ад ядзернай праграмы ўзамен на будаўніцтва атамных электрастанцыяў на лёккай вадзе. Днямі дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Амэрыка можа перагледзець мэтазгоднасьць дапамогі Паўночнай Карэі. Учора адзін з кіраўнікоў Паўночнай Карэі сказаў, што ягоная краіна гатовая да дыялёгу ў пытаньні ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG