ВАШЫНГТОН. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан кажа, што цягам некалькіх тыдняў краіны НАТО вырашаць, колькі новых сябраў запросяць далучыцца да гэтай арганізацыі. Запрашэньні чакаюцца падчас саміту НАТО ў Празе напрыканцы лістападу. Заяўку на далучэньне да НАТО падалі 9 краінаў – Альбанія, Баўгарыя, Латвія, Літва, Македонія, Румынія, Славакія, Славенія і Эстонія. Чакаецца, што НАТО запросіць усіх, акрамя Альбаніі і Македоніі.