Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Тры тысячы жанчынаў з Балтыі штогод прадаюць за мяжу


ВІЛЬНЯ. Адзін з кіраўнікоў літоўскай паліцыі заявіў сёньня, што з Латвіі, Літвы ды Эстоніі штогод за мяжу прадаюць каля трох тысячаў жанчынаў, якія робяцца прастытуткамі. Паводле Ігарыса Базылеваса, амаль палова гэтых жанчынаў вывозяцца зь Літвы. Базылевас, які ўзначальвае Паліцыю грамадзкай бясьпекі, паведаміў, што ў Літве сёлета ўзбуджана 19 крымінальных справах з нагоды гандлю жанчынамі. У адной толькі Нямеччыне летась выкрылі 119 ахвяраў такога гандлю зь Літвы.
XS
SM
MD
LG