(Джакарта) Адвакаты ісьлямскага лідэра Абу Бакара Башыра паведамілі, што ўлады Інданэзыі абвінавацілі яго ў замаху два гады таму на забойства тагачаснага прэзыдэнта краіны Абдурахмана Вагіда і віцэ-прэзыдэнта Мэгаваці Сукранапрутры. Лідэр групоўкі Джэмаа Іслямія Башыр быў арыштаваны ў пятніцу псьтля таго, як прэзыдэнт Інданэзыі Сукранапутры падпісала дэкрэт аб пакараньні за антытэрарыстычную дзейнасьць. Дэкрэт быў падпісаны ў сувязі з тэрарыстычным актам на інданэзыйскай высьпе Балі, дзе ахвярамі сталі амаль 200 чалавек. Адвакаты Башыра паведамілі таксама, што іх падабаронны будзе дапытаны ў сувязі зь нядаўнім выбухам на Балі