Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  У Іране судзяць за сацыялёгію


ТЭГЕРАН. Іранскі суд абвінаваціў у шпіянажы кіраўніка сацыялягічнага інстытуту, які апублікаваў вынікі апытаньня, паводле якіх іранцы падтрымваюць ідэю нармалізацыі дачыненьняў са Злучанымі Штатамі. Абвінавачаньні Бэхрузу Геранпае нанесьлі ўдар рэфармістам у іранскім парлямэнце, якія замовілі апытаньне ў мінулым месяцы. Паводле вынікаў, 74 працэнты апытаных выказаліся за дыялёг са Злучанымі Штатамі. Нацыянальнае Таварыства Вывучэньня Грамадзкай Думкі было зачыненае пасьля арышту яго кіраўніка ў мінулую сераду.
XS
SM
MD
LG