Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  У Іраку абвешчаная амністыя для ўсіх зьняволеных


БАГДАД. Сёньня ўрад Іраку абвясьціў амністыю для ўсіх ірацкіх зьняволеных. Выступаючы з адмысловай заявай у тэлевізіі, міністар інфармацыі Мухамад Саід аль-Сахафа сказаў, што амністыя датычыць усіх зьняволеных, у тым ліку і палітычных. Абмежаваньне стасуецца толькі да асуджаных за забойства – дазвол на іх вызваленьне мусяць даць сем’і ахвяраў. Амністыя абвешчаная ў знак удзячнасьці ірацкаму народу пасьля рэфэрэндуму аб працягу паўнамоцтваў прэзыдэнта Садама Хусэйна. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за працяг паўнамоцтваў прагаласавалі 100 працэнтаў грамадзянаў Іраку.
XS
SM
MD
LG