Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:38 ]  Яшчэ адзін чалавек паранены стрэлам каля Вашынгтону


ВАШЫНГТОН. Амэрыканская паліцыя спрабуе высьветліць, ці зьвязаны новы стрэл ў чалавека у штаце Вірджынія з сэрыяй забойстваў, якія зьдзяйсьняе невядомы снайпэр. На паркоўцы каля рэстарацыі прыкладна ў 150 кілямэтрах ад Вашынгтону стрэлам быў паранены мужчына. Яго адвезлі ў шпіталь. Пра ягоны стан пакуль не паведамляецца. З пачатку кастрычніка забойца застрэліў ужо дзевяцёх чалавек і параніў двох у ваколіцах Вашынгтону.
XS
SM
MD
LG