Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:33 ]  Чарнагорцы датэрмінова абіраюць новы парлямэнт


ПАДГОРЫЦА (ЮГАСЛАВІЯ). Сёньня жыхары Чарнагорыі возьмуць удзел у датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Апытаньні грамадзскай думкі прадказваюць роўную канкурэнцыю паміж блёкам прэзыдэнта Міла Джуканавіча, які выступае за незалежнасьць Чарнагорыі, і кааліцыяй партыяў, што падтрымліваюць больш блізкія сувязі з Сэрбіяй. Сэрбія і Чарнагорыя пагадзіліся ў сакавіку сфармаваць міжсобку няшчыльны зьвяз. Гэтае пагадненьне, падпісанае пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, пра-югаслаўскія палітыкі лічаць занадта радыкальным, а прыхільнікі поўнай незалежнасьці Чарнагорыі – недастатковым. Яны разам зладзілі адстаўку ўраду Джуканавіча ў траўні, што вымусіла новыя выбары. Асноўныя палітычныя групы ў Чарнагорыі афіцыйна падтрымліваюць пагадненьне аб цяперашнім саюзе. Аднак многія прыхільнікі незалежнасьці зьвяртаюць увагу на пункт у пагадненьні які дазваляе кожнаму з бакоў перагледзець яго праз тры гады. Былы прэм’ер-міністар Філіп Вуянавіч заявіў, што Чарнагорыя паспрабуе зрабіць зьвяз з Сэрбіяй працаздольным. Ён аднак дадаў, што па-ранейшаму падтрымлівае незалежнасьць і што праз тры гады будзе праведзены рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG