КАБУЛ. Двое чалавек былі забітыя і каля 40 параненыя, калі невядомыя кінулі гранаты падчас вясельля каля сталіцы Афганістану. Адзін з двух забітых – сьпявак на вясельлі. Раней на гэтым тыдні афганская дзяржаўная газэта “Аніс” паведамляла, што паліцыя збіла на вясельлі двух музыкаў, якія нібыта парушылі мясцовую забарону на музыку.