Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:41 ]  Перамовы паміж Паўдзённай і Паўночнай Карэямі


СЭВУЛ. Сёньня дэлегацыя Паўдзённай Карэі павінна прыехаць у Паўночную Карэю дзеля перамоваў адносна ядзернай праграмы Пхэньяну. Паўдзённакарэйскі міністар у справе аб’яднаньня дзьвюх Карэяў Джонг Сэ-Хун сказаў, што іхная дэлегацыя афіцыйна закліча Паўночную Карэю спыніць праграму распрацоўкі ядзернай зброі. Візыт паўдзённакарэйскай дэлегацыі быў заплянаваны яшчэ да цяперашняга крызысу, які пачаўся, калі ЗША абнародвалі інфармацыю пра тое, што Паўночная Карэя прызнала наяўнасьць у яе ядзернай праграмы. Напярэдадні вышэйшыя дыпляматы Злучаных Штатаў абмеркавалі ў Пэкіне пытаньне пра паўночнакарэйскую ядзерную праграму. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар выказаў спадзяваньне, што Кітай падзяляе занепакоенасьць Злучаных Штатаў распрацоўкай ядзернай зброі ў КНДР.
XS
SM
MD
LG